Крэдыт “Да Калядаў” — святочная прапанова ад ААТ “Тэхнабанк”

Крэдыт “Да Калядаў” — святочная прапанова ад ААТ “Тэхнабанк”

Каляды — адно з самых старажытных і містычных славянскіх святаў, звязанае з рухам і будовай сусвету. Адносіліся да Калядаў вельмі сур,ёзна і рыхтаваліся за некалькі тыдняў: прыбіралі і ўпрыгожвалі хаты, гатавалі пачастункі, ладзiлiлепшыя строі. ААТ “Тэхнабанк” добра памятае старадаўнія традыцыі нашых продкаў і рады прадставіць асаблівую крэдытную прапанову для падрыхтоўкі да свята – Крэдыт “Да Калядаў”.

“Да Калядаў”? Чаму такая незвычайная назва?

Аформiць крэдыт можна з 17-га лістапада па 15-га студзеня – роўна пад час актыўнай падрыхтоўкі ды святкавання Калядаў.

У чым перавага крэдыта “Да Калядаў”?

У гэты святочны час кожнаму хочацца адчуць подых сапраўднага свята, прынесці ў сваё жыцце нешта чароўнае і магічнае. Крэдыт “Да Калядаў” дае такую магчымасць. З ім можна набыць падарункі блізкім і любімым людзям, зладзіць святочны стол і арганізаваць незабыўны вечар, напоўнены цяплом, любоўю і прадчуваннем надыхода сапраўднай казкі.

Якія святочныя ўмовы прапаноўвае Банк?

“Да Калядаў” — гэта крэдыт пад 20% гадавых тэрмінам на 6 месяцаў.

20% гадавых гэта на самой справе няшмат. Якую сумму можна ўзяць у крэдыт?

Максімальная сумма дасягае 1500 (15 000 000 недэмінаваных) беларускіх рублёў, што адпавядае запытам тых, каму хутка патрэбныя матэрыяльныя сродкі на кароткі тэрмін.

Ці патрэбны паручнік або заклад для афармлення крэдыта?

Мы разумеем, наколькі шмат часу і высілкаў патрабуе падрыхтоўка да любога свята. Таму для афармлення крэдыта “Да Калядаў” не патрэбны паручнік ці заклад, як і дадатковы пакет паслуг. Папярэдняе рашэнне па крэдыту мажліва атрымаць без прадастаўлення даведкі з месца працы пра даходы.

Якія існуюць камісіі пры афармленні крэдыта?

Крэдыт “Да Калядаў” унікальны тым, што не патрабуе ніякіх дадатковых выплатаў. Нават за датэрміновае пагашэнне не спаганяюцца камісійныя плацяжы. Атрымліваеце грошы ў касах банка? Хочаце набыць нейкія тавары ці аплаціць паслугі? Не хвалюйцеся – усе гэтыя аперацыі праводзяцца без спагнання камісійных збораў.

Што патрэбна для афармлення?

Для афармлення крэдыта няма неабходнасці выходзіць з дому, бо падаць анлайн-заяўку можна самастойна на сайце банка, альбо патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр па нумары (017) 283-28-28. Спецыялісты банка заўсёды радыя дапамагчы вам! Пасля прыняцця ўмоўнага рашэння вам неабходна звярнуцца ў любое адзяленне ААТ “Тэхнабанк” у Мінску ці ў абласных гарадах.

Дзе магчыма атрымаць болей інфармацыі пра прадукты банка?

За больш падрабязнымі звесткамі звяртайцеся па тэлефоне

8 (017) 283-28-28 ці на сайт www.tb.by, дзе даступная функцыя анлайн-кансультанта.

Еще больше новостей – в нашем Telegram-канале
Подписаться на канал
Поделитесь своей новостью или «денежной» историей через @myfinby_bot
Источник: Myfin.by
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Оцените статью:
Уведомления
Отметить все как прочитанные
Удалить все