Вы уверены?
Отключение аналитических cookie-файлы не позволит сделать сайт более комфортным для вас
Отключение рекламных cookie-файлы не позволит принимать меры по совершенствованию отображения рекламы
Согласен
Не согласен

7 цікавых фактаў пра Купалле, якія вы маглi не ведаць

7 цікавых фактаў пра Купалле, якія вы маглi не ведаць
Фото носит иллюстративный характер, источник: mogilev.mchs.gov.by
Фото носит иллюстративный характер, источник: mogilev.mchs.gov.by

Скакаць праз вогнішча, варажыць на будучыню, загадваць жаданні і спадзявацца знайсці папараць-кветку, каб набыць магічныя здольнасці. Усё гэта частка святкавання Купалля – свята сонца, агню і ўраджаю. Негледзячы на тое, што мы ўсе з дзяцінства чулі пра дзень Івана Купалы, які адзначаецца 7 ліпеня, дагэтуль захоўваецца нейкая блытаніна наконт гэтага свята. Напрыклад, Купалле мае паганскія карані, але супадае з хрысціянскім святам Раства Іаана Прадцечы. Myfin.by падрыхтаваў 7 цікавых фактаў, якія вы маглі не ведаць пра гэтае свята.

А якiя цiкавыя факты і гісторыі ведаеце вы? Раскажыце нашаму рэдактару – hm@myfin.group.

1. Агонь выкарыстоўвалі для лячэння і ачышчэння. У агні маці спальвалі адзенне хворых дзяцей, і тыя, як распавядаюць летапісы, абавязкова здаравелі.

2. Купальскае вогнішча распальвалі «жывым полымем», якое здабывалі трэннем. Вогнішча распальвалі пасля заходу сонца і глядзелі, каб яно не згасла да світання.

3. Падрыхтоўкай вогнішча займаліся выключна мужчыны. З усёй вёскi збіралі непатрэбныя рэчы. Людзі аддавалi ix i прасілі аб багатым ураджаі, здароўі i шчасці ў каханні. З абавязковых складнікаў – драўлянае кола, якое паднімалі на тычцы ўгару і падпальвалі. Гэта сімвалізавала сонца, якое асвятляе змрок.

4. Традыцыя тройчы скакаць праз вогнішча павінна была ачысціць ад усялякіх грахоў, зарадзіцца сонцам, назапасіць здароўя. Калі скакалі парай, то агонь правяраў пачуцці закаханых. Калі закаханыя прызямлялiся i не разбягаліся ў розныя бакі, значыць, быць вяселлю. Калі хоць раз поціск рукі парушаўся, то тлумачылася гэта як магчымая расколіна ў адносінах.

Крыніца: Twitter

5. У Іванаў дзень купацца раніцай — усенародны звычай. Толькі ў некаторых рэгiёнах сяляне лічылі купанне на Купалле небяспечным. У гэты дзень лічыцца імяніннікам сам вадзянік, які цярпець не можа, калі ў яго царства лезуць людзі. Ён помсціць тым, што топіць усялякага неасцярожнага.

6. Згодна з легендай, у Купальскую ноч гулялі вяселле Купала і Марэна (Мара, ці Марына), якія сімвалізавалі злучэнне стыхій вады і агню, мужчынскага і жаночага пачаткаў.

7. Лічылася, што рэшткі купальскага вогнішча валодалі магічнай сілай і маглі палепшыць ураджай і зберагчы ад злых сіл. Вугаль і попел закопвалі ў полi, а таксама прыносілі дадому і ў печы разводзілі новае вогнішча.

Источник: Myfin.by
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Оцените статью:
Оформление заявки
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Оформление заявки
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Уведомления
Отметить все как прочитанные
Удалить все