Сайт может перестать корректно работать
Часть функционала сайта перестанет работать. Мы не сможем хранить персональные настройки и рекомендации.
Для полноценной работы всего сайта рекомендуем принять все cookie или выполнить настройку.
Отклонить
Настроить
Принять соглашение

5 кніжак пра тое, як кіраваць людзьмі і ўласным жыццём

plug
Фото предоставлено героем материала
Фото предоставлено героем материала

Няпростыя часы, якія трываюць на беларускім рынку ўжо трэці год, вымагаюць новых якасцяў і падыходаў ад кіраўнікоў і ўладальнікаў бізнесу. CEO ActiveCloud Павел Ганчар абраў пяць кніжак, якія дапамогуць прапампаваць менеджарскія навыкі і не марнаваць свой час.

– Рэкамендацыі наўрад ці будуць асабліва спецыфічнымі ці нейкай навіной для тых, хто глыбока ў тэме навукі аб менеджменце, хутчэй – відавочныя рэчы, якія прайшлі выпрабаванне часам. На першай пары кніжак базуюцца лекцыі для кіраўнікоў-пачаткоўцаў у нашай кампаніі, якія я сам чытаю, трэцяя – як вынік стоадсоткавага супадзення з аўтарам у пэўных фундаментальных жыццёвых пытаннях, чацвёртая і пятая – пра карані, без якіх мы – ніхто і зваць ніяк.

«Аднахвілінны менеджар і сітуацыйнае кіраўніцтва» Бланшара і кампаніі

З часоў Ohio State and Michigan studies (а гэта 50–60-я гады папярэдняга стагоддзя) вядома, што стыль кіравання, арыентаваны на вынік і падвышэнне прадукцыйнасці, найлепш пасуе спакойнаму стану рынка.

«Эфектыўныя менеджары» найлепш робяць сваю працу па выцісканні сокаў з працоўных рэсурсаў на стабільных рынках з прадказальнымі паводзінамі. А які стыль найлепш падыдзе сённяшняй сітуацыі? Арыентаваны на адносіны.

І найбольш вядомым апалагетам менавіта гэткага падыходу з’яўляецца Кэн Бланшар, чалавек, глыбока перакананы, што ўсе людзі імкнуцца стаць найлепшай версіяй саміх сябе, а справа менеджара – прафесійна ім у гэтым дапамагчы.

Усе выданні Кэна можна проста браць і чытаць залпам, пачынаючы з «Аднахвіліннага менеджара» і працягваючы кніжкамі, у якіх выкладаецца мадэль сітуацыйнага лідарства – чатыры падыходы лідара да розных тыпаў падначаленых. Калі на ўсё не стае часу, абірайце «Аднахвіліннага менеджара».

«Лідар і племя» Дэйва Логана з камандай

З гэтай кніжкай у мяне звязана персанальная гісторыя, якая пачыналася з татальнага раздраю і паняверкі. Я быў у цяжкім псіхалагічным стане, як зараз кажуць – не ў рэсурсе. Але атрымаў у падарунак ад былых бізнес-трэнераў геніяльную кнігу Дэйва Лонга, і яна дапамагла мне выруліць з гэтай сітуацыі.

Вы зараз нават не ўяўляеце, у якой колькасці жыццёвых і бізнес-сітуацый яна дае лідару-прэтэндэнту цвёрды грунт пад нагамі, калі здаецца, што там – чорная дрыгва. Класічны амерыканскі падыход – простая мадэль для розных узроўняў, а галоўнае – яна працуе!

«Тонкае мастацтва не даць пудла» Марка Мэнсана

Гэтую кніжку, нягледзячы на папсовасць, пакідаю тут таму, што яна дапамагае, напэўна, самаму масаваму на сёння сегменту на працоўным рынку – міленіалам. Гэтыя цудоўныя, тонкія, крэатыўныя, кампетэнтныя, маладыя дзяўчаты і хлопцы у сваіх рэзюмэ і працоўных кніжках зазвычай маюць ужо цэлы букет з развітанняў, расчараванняў і меркаваных падманаў.

Чаму так атрымліваецца, у чым фундаментальная хіба цэлага пакалення, як не набіць уласных шышак (ці, наадварот, набіваць іх гронкамі і разумець каштоўнасць фэйлаў) – кніжка з большага пра гэта. А яшчэ яна нагадала мне саматужную жыццёвую філасофію нашага інстытуцкага фізрука, якую той называў «Тэорыяй вечнага кайфу».

«Гараватка», Кастусь Акула і «Пакутны век», Васіль Якавенка

– Дзве кніжкі, якія, на мой погляд, варта прачытаць кожнаму беларусу. Як мне падаецца, гэта нашы ўласныя «Вайна і мір». Вы менавіта пра іх ніколі не чулі. Але цяпер раю – прачытайце. Проста каб ведаць, адкуль у нас, беларусаў, гэтыя ўпартасць і спакой. Што робіць нас – намі, а што адрознівае ад суседзяў. Чым варта ганарыцца і ў чым адчуваць сваю адметнасць.

Зацікавіў? Гоў чытаць!

Не здзіўляйцеся таму факту, што гэткую рэкамендацыю вы знайшлі ў спісе сярод бізнес-літаратуры – рэчы, звязаныя з сям’ёй, родам, продкамі і ўласнай гісторыяй – моцная крыніца рэсурса і матывацыі, асабліва калі іншыя крыніцы ўжо блізкія да вычарпання. Зычу вам набрацца трывання, выжыць і квітнець насуперак усяму.

Источник: Myfin.by
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Оцените статью:
Оформление заявки
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Оформление заявки
Оставьте заявку и получите:
Отправить заявку
Уведомления
Отметить все как прочитанные
Удалить все